Пракурор просіць дзевяць гадоў турмы для Юрыя Данькова
А таксама канфіскацыю маёмасці. Сёння заслухаюць бок абароны.
Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, абвінавачаны не прызнаў віны па большасці прад'яўленых абвінавачванняў, у тым ліку ў арганізацыі прытону ў клубе і ў скланенні да занятку прастытуцыяй. Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога ўладальніка "Данькофф-клуба" Юрыя Данькова пачаўся 18 верасня ў закрытым судовым пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Данькоў абвінавачваецца па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Следства інкрымінуе абвінавачанаму “ўхіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры”.