ПрапагандаDaily: генацыд беларусаў за грошы НАТА і Бабарыка на службе Захаду

Пратэсты супраць расійскай прапаганды ва Украіне / tsn.ua
Пратэсты супраць расійскай прапаганды ва Украіне / tsn.ua

Прарасійская прапагандысцкая сетка, асядлаўшы каранавірус, працягвае запускаць метастазы ў інфармацыйнае поле Беларусі. Калі Дзярждэпа і заходніх грантаў становіцца мала, калі "малойчыкі з апазіцыі" ўжо не дастаўляюць, на дапамогу прыходзіць цяжкі наркотык — НАТА, і аплата за кожнага заражанага COVID-19.

Сабралі для вас усе апошнія хіты.

Каранацыд беларускага народа за грошы НАТА

Сайт "ГродноDaily" будуе чарговую тэорыю змовы на тым, што "апазіцыя" атрымала "ваеннае заданне" на ўкараненне каранавіруса ў Беларусі. Іх пастаянны аўтар пад псеўданімам Валерый Канцавой пырскае геніяльнымі здагадкамі, што, аказваецца, беларускія "змагары" гранты "смокчуць" не толькі ад Дзярждэпа або еўрапейскіх фондаў па абароне правоў чалавека, але таксама і ад НАТА:

"Праўда, заданні там зусім іншыя, чым увасабленне праграмы па гендарнай роўнасці або абарона правоў меншасцяў з гей-парадамі. Напэўна беларускія апазіцыянеры ведаюць, за што атрымліваюць грошы ад камандавання Альянсу. Гаворка ідзе пра "ваенныя заданні", звязаныя як з выведкай, так і з укараненнем. Гэтым разам "укараніць" апазіцыі заказалі менавіта каранавірус".

Дарэчы, "Валерый Канцавой" усплыў і на іншым рэсурсе з прарасійскай прапагандысцкай сеткі — "Поднепровье Инфо", які радуе нас свежай аналітыкай з самых актуальных нагод. Вось толькі падобна, што той, хто выстаўляў тэкст на сайт, заблытаўся ў сваіх псеўданімах. У двух тэкстах, дзе ў загалоўку аўтарам пазначаны "Віктар Сумовіч", у канцы тэксту стаіць "Валерый Канцавой". У іншых тэкстах "Віктара" такой памылкі няма.

Валерый-Віктар развівае думку. Прааналізаваўшы допісы ў папулярных тэлеграм-каналах, ён прыходзіць да высновы: за кожнага заражанага каранавірусам чалавека "апазіцыі"... плацяць адзін долар.

“Колькі, цікава, яны плацяць за кожнага вайскоўца, афіцэра, генерала? Колькі яны гатовыя заплаціць за чыноўніка, палітыка ці самога прэзідэнта? Напэўна, у апазіцыйным "бізнес-плане" ўсе гэтыя артыкулы таксама ёсць. Колькі, цікава, ім заплацяць за заражэнне сваіх блізкіх сваякоў — бацьку, маці, бабулю, дзядулю, сястру, дзяцей?" — задаецца пытаннем "Валерый Канцавой".

А даваць справаздачу аб выкананні "баявога задання" НАТА "апазіцыянерам" дапамагаюць СМІ і блогеры. Ён прыводзіць у прыклад допіс з тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы, дзе расказваецца пра 50 выпадкаў заражэння каранавірусам ў Ваеннай акадэміі. "Гэта ж справаздача аб праведзенай рабоце", — здагадваецца кемлівы аўтар "ГродноDaily".

"Пяцьдзясят заражаных чалавек, тым больш вайскоўцаў, памнажаем па курсе долара і атрымліваем кругленькую суму ў кішэні "змагара" і "бел-чырвона-белага патрыёта". Хіба гэта не генацыд беларускага народа?".

ПропагандаDaily: геноцид белорусов за деньги НАТО и Бабарико на службе Запада
ПропагандаDaily: геноцид белорусов за деньги НАТО и Бабарико на службе Запада

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі