Прапагандыст Тур заклікаў чыноўнікаў не спаць на нарадах Лукашэнкі
Чыноўнікі слухаюць пасланне Лукашэнкі / кадр з відэа
Тэлепрапагандыст Ігар Тур папрасіў беларускіх чыноўнікаў... не спаць на нарадах Лукашэнкі.
"Я б вельмі хацеў папрасіць вас на сустрэчах з кіраўніком дзяржавы, дый на любых нарадах, дзе ёсць тэлекамеры, усё ж такі заўсёды знаходзіць у сабе сілы і быць сабранымі", — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Тур заявіў, што ён і ягоныя калегі з БТ потым марнуюць час на выразанне такіх фрагментаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.