Праваабаронца: Затрыманых 15-га сакавіка вывозяць з Акрэсціна ў Жодзіна
"Сутачнікаў", якіх затрымалі ў Мінску 15 сакавіка, вывозяць з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна — у Жодзіна. Пра гэта піша праваабаронца Наста Лойка ў сацсетках.
"Так, усіх затрыманых 15-га вывезлі з ЦІПа на Жодзіна. Яны штосьці ведаюць", — пракаментавала яна.
Раней стала вядома, што камеры на "Акрэсціна" вызваляюць таксама ад бяздомных і алкаголікаў.