Праваабаронцу Насту Лойка асудзілі на 15 сутак
Наста Лойка / t.me/humanconstanta
Праваабаронца Наста Лойка арыштавная на 15 сутак, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Падставы прысуду не ўдакладняюцца.
Затрыманы адначасова з ёй Даніла Кашэўскі асуджаны на 12 сутак арышту. Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Нагодай сталі рэпосты з тг-каналаў, прызнаных "экстрэмісцкімі".
Затрыманні адбыліся 6 верасня калі Мінгарсуда пасля працэсу над 10 анархістамі (у тым ліку валанцёркай "Вясны" Марфай Рабковай). Падчас хапуну затрымалі 13 чалавек — пераважна сваякоў і сяброў асуджаных палітвязняў. У тым ліку была затрыманая часовая павераная ў справах ЕС у Беларусі Эвеліна Шульц.
Праз некалькі гадзін усіх затрыманых выпусцілі. У Фрунзенскім РУУСе пакінулі толькі Кашэўскага і Лойка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.