Праваабаронцы патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанне з Марыяй Калеснікавай

Палітзняволеная Марыя Калеснікава / Reuters
Палітзняволеная Марыя Калеснікава / Reuters

24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі супраць жорсткага абыходжання з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай. Яна знаходзіцца за кратамі ў Беларусі з верасня 2020 года.

"Улады Беларусі павінны даць інфармацыю аб стане здароўя Калеснікавай, тэрмінова забяспечыць ёй доступ да лекараў па яе выбары, вярнуць ёй сувязь з сям'ёй і забяспечыць доступ да адваката, — гаворыцца ў заяве. — Неабходна спыніць палітычна матываваны крымінальны пераслед і вызваліць усіх тых, хто пазбаўлены волі выключна за рэалізацыю сваіх асноўных свабод".

У Калеснікавай не было ніякіх кантактаў ні з сям'ёй, ні з адвакатам ужо амаль 4 месяцы. Вартыя даверу паведамленні пра тое, што ў калоніі яна падвяргаецца жорсткаму абыходжанню, а стан яе здароўя пагоршыўся, выклікаюць глыбокую заклапочанасць у праваабаронцаў. Адзначаецца, што гэта "знакавая фігура апазіцыі", якая "стала адным з сімвалаў мірнага пратэстнага руху за правы чалавека ў Беларусі".

Удзельніца Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава ў 2021-м была асуджана ў Мінску на 11 гадоў калоніі. У канцы восені 2022-га Калеснікава трапіла ў рэанімацыю з вострым перытанітам. У атрад з медчасткі яе вярнулі ў сярэдзіне студзеня 2023-га. Ёсць звесткі, што яе там па-ранейшаму "прэсуюць". Калеснікава мае праблемы са здароўем, на пастраенне яе нават выводзілі пад рукі.

Падтрымаць палітзняволеную можна лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі