Праваслаўныя Магілёва не хочуць бачыць кавярні і рэстараны каля манастыра

Свой зварот вернікі збіраюцца накіраваць кіраўніку гарвыканкама Уладзіміру Цумараву, паведамляе магілёўскі сайт gorad.by. Аўтары звароту адзначаюць, што яны не супраць з'яўлення новага парка ў цэнтры горада, аднак катэгарычна супраць забаўляльных установаў і мерапрыемстваў. Гэта будзе замінаць ім маліцца.



Варта адзначыць, што сёлета магілёўскія ўлады ўзяліся за будаўніцтва новага парка паблізу манастыра. У ім плануецца пабудаваць спартовыя пляцоўкі, кавярні, паркінг, сцэну, роварныя дарожкі і поле для гольфа. Ідзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі.   



Фота — palomniki.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі