Прайшло лёсаванне 1/4 фіналу футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы

Лёсаванне прайшло ў штаб-кватэры УЕФА / uefa.com
Лёсаванне прайшло ў штаб-кватэры УЕФА / uefa.com

17 сакавіка ў штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Вызначаны наступныя пары: "Рэал" "Чэлсі", "Інтэр" "Бенфіка", "Манчэстар Сіці" "Баварыя" і "Мілан" "Напалі".

Першыя матчы прызначаны на 11-12 красавіка, другія — на 19-20 красавіка. 

Далей пераможца пары "Мілан" — "Напалі" выходзіць на пераможцу пары "Інтэр" — "Бенфіка", а наймацнейшы ў супрацьстаянні "Рэала" і "Чэлсі" сустрэнецца з пераможцам пары "МанСіці" — "Баварыя".

Вынікі лёсавання 1/4 фіналу Лігі Еўропы: "Манчэстар Юнайтэд" — "Севілья", "Ювентус" — "Спортынг", "Баер" — "Юніён", "Фейенорд" — "Рома". Першыя матчы гэтага раўнда пройдуць 13 красавіка, у адказ — 20 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі