Праз 10 дзён каля Зямлі праляціць 500-метровы астэроід

Астэроід 2004 BL86 наблізіцца да Зямлі 26 студзеня. Яго дыяметр — 500 метраў, вага — 157 млн тон. NASA інфармуе, што ён праляціць на адлегласці ў тры дыстанцыі ад Месяца да Зямлі. Таму небяспекі няма. Аднак так блізка згаданы астэроід не падлятаў да нашай планеты на працягу апошніх 200 гадоў.

Навукоўцы збіраюцца скарыстацца гэтай магчымасцю для вывучэння касмічнага аб'екта.

РІА "Новости" нагадвае, што астэроід 2004 BL86 быў адкрыты ў студзені 2004-га аўтаматычнай сістэмай пошуку малых нябесных целаў LINEAR. Дарэчы, ён уваходзіць у тую ж групу ("апалонавую"), што і знакаміты чалябінскі метэарыт, які ўпаў у пачатку 2013 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі