Праз падстаўное ДТЗ 72 тыс. долараў скралі ў беларуса ў Пецярбургу
Грамадзянін Беларусі стаў ахвярай падстаўнога ДТЗ у Пецярбургу і пазбавіўся 1,8 млн расійскіх рублёў (72 тыс. долараў). У панядзелак двое невядомых на двух аўтамабілях ВАЗ-2109 справакавалі ДТЗ з беларускім Chrysler Concord, збілі грамадзяніна замежнай дзяржавы А.Яечка і адабралі ў яго партфель з 1,8 млн рублёў.
Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю праз паўтары гадзіны пасля абрабавання.
Як паведамілі ў праваахоўных органах Пецярбурга, праводзіцца праверка акалічнасцяў здарэння.
Паводле Інтэрфакса
Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю праз паўтары гадзіны пасля абрабавання.
Як паведамілі ў праваахоўных органах Пецярбурга, праводзіцца праверка акалічнасцяў здарэння.
Паводле Інтэрфакса