Прэм'ер Чэхіі: Цярпенне ЕС ў газавым канфлікце вычарпанае
Цярпенне ЕС па пытанні газавага канфлікту паміж Расіяй і Украінай вычарпанае, заявіў 16 студзеня ў Празе прэм'ер-міністр Чэхіі Мірэк Тапалянек пасля сустрэчы з кіраўніком урада Славакіі Робертам Фіцо.
Між тым, як паведамляе агенцыя Франс Прэс, у Берліне ўзгоднены параметры стварэння газавага кансорцыума. На сустрэчы прэм'ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна з газавымі кампаніямі Германіі, Італіі і Францыі абмяркоўваліся ўмовы прадастаўлення Украіне сродкаў для набыцця ў Расіі тэхнічнага газу, каб забяспечыць пастаўкі газу ў Еўропу. Кіеў заявіў, што не ў стане аплаціць тэхнічны газ.
Эксперты адзначаюць змену рыторыкі расійскага кіраўніцтва. У Берліне У.Пуцін заклікаў ЕС "дапамагчы ўкраінскім партнёрам", не вініць ніводны з бакоў газавага канфлікту і не палітызаваць рознагалоссі паміж Масквой і Кіевам.
17 студзеня ў Маскве пройдзе сустрэча некаторых краінаў ЕС, якія пацярпелі ў выніку спынення паставак газу. Чакаецца, што ў ім таксама возьме ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
БелаПАН