Прэм'ер-міністр Пакістана выступіць у БДУ з лекцыяй
А таксама яго ўзнагародзяць званнем ганаровага доктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У Беларусі знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя Пакістана на чале з прэм'ер-міністрам Навазам Шарыфам. Кіраўнік пакістанскага ўрада сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, падпісаў дамову аб сяброўстве і супрацоўнітве з Беларуссю.
11 жніўня Шарыф наведае Беларусі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе выступіць з лекцыяй. Таксама яго прымуць ганаровым доктарам БДУ.
Плануецца, што сёння пройдзе адкрыццё Беларуска-пакістанскага бізнэс-форуму, на якім будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
Фота: БЕЛТА