Прэм'еры Сідорскі і Цімашэнка сустрэнуцца ў Кіеве 12 чэрвеня
Сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Ўкраіны Сяргея Сідорскага і Юліі Цімашэнка адбудзецца ў Кіеве 12 чэрвеня. Гэтую дату ў Чарнігаве назваў першы намеснік Сідорскага Ўладзімір Сямашка падчас пасяджэння міжурадавай украінска-беларускай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Паводле слоў Сямашкі, Беларусь гатовая абмяркоўваць з Украінай рэалізацыю праекта па функцыянаванні адзінага міжнароднага транспартнага калідору, які злучае порты Балтыйскага і Чорнага мора. "Мы можам атрымаць льготную фінансавую падтрымку для рэалізацыі гэтага праекта", — цытуе словы Ўладзіміра Сямашкі сайт siteua.org.