Прэс-сакратар Пуціна назваў хуліганствам разбітыя дзверы ў мінскай кавярні

Прэс-сакратар Пуціна назваў хуліганствам разбітыя дзверы ў мінскай кавярні

Хуліганскімі выхадкамі назваў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна напад на ўдзельнікаў пратэстных акцыяў у Мінску, перадае ТАСС. 

Расійскія журналісты згадалі пра выпадак, калі ў Мінску людзі напалі на кавярню і разбілі дубінкамі ўваходныя дзверы. Журналісты запыталіся, ці не з'яўляецца гэта "трывожным званком", каб задзейнічаць у Беларуі расійскі сілавы рэзерв. 

"Не, безумоўна, гэта нейкія хуліганскія выхадкі", — адказаў на гэта Дзмітрый Пяскоў

Ён заявіў, што беларускія міліцыянты правяраюць гэтую інфармацыю. "Спадзяемся, што ў гэтым выпадку беларускія праваахоўныя органы выканаюць сваю працу", — дадаў прэс-сакратар Пуціна.

Як высветлілася, дзверы ў кавярню выбіў асабіста кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннсцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС палкоўнік Мікалай Карпянкоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі