Прэс-сакратар Пуціна: Сустрэча з Парашэнкам у бліжэйшы час не плануецца
Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра магчымую сустрэчу ўжо сёння прэзідэнтаў Расіі і Украіны з мэтай абмеркавання "газавага пытання".
Пра гэта ў сераду паведаміў сайт interfax.ru, які спаслаўся на еўракамісара па энергетыцы Гюнтэра Эцінгера. "Расійскі бок не атрымліваў запрашэнняў аб сустрэчах ці перамовах", — цытуе словы прэс-сакратар Пуціна Дзмітрыя Пяскова УНІАН. Пяскоў падкрэсліў: ніякіх сустрэч і перамоваў Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі ні сёння, ні ў бліжэйшай будучыні не плануецца.
Дарэчы, расійскі бок збіраецца высветліць, што ж меў на ўвазе еўракамісар, адкуль у яго была інфармацыя пра сустрэчу.
Фота — АР