Прэс-сакратар Пуціна: Трэба разабрацца, у чым вінавацяць Керымава
Так Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў звесткі пра тое, што Следчы камітэт Беларусі абвясціў у вышук расійскага алігарха.
"Безумоўна, спатрэбіцца інфармацыя, у чым канкрэтна вінавацяць Сулеймана Керымава. Але безадносна да гэтага выпадку можна сказаць, што абарона інтарэсаў расійскіх грамадзян, у тым ліку адстойванне інтарэсаў расійскага бізнэсу, з'яўляецца канстантай дзейнасці кіраўніцтва краіны", — перадае tvrain.ru словы Пяскова.
Нагадаем, што ў панядзелак Следчы камітэт паведаміў, Керымаў стаў абвінавачаным па ўжо крымінальнай справе супраць службовых асоб Беларускай калійнай кампаніі. Ён абвешчаны ў вышук. Бізнэсоўца абвінавацілі ў арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
Фота Дзмітрыя Пяскова — ria.ru