Прэс-службы не ўмеюць працаваць без прэзідэнцкага ўказу?

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які рэгламентуе працу прэс-сакратароў і прэс-службаў міністэрстваў і ведамстваў. Пра гэта паведаміла першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч падчас паседжання круглага стала на тэму: "Заканадаўства аб СМІ як фактар развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы". Мерапрыемства ладзіцца 4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Па словах Н.Пяткевіч, новы ўказ абавязвае прэс-сакратароў і прэс-службы кантактаваць са СМІ і даваць ім інфармацыю.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі