"Прессбол": Філіпенка падпісаў кантракт з "Малагай"

Абаронца БАТЭ і нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Ягор Філіпенка падпісаў кантракт з іспанскай "Малагай". Пагадненне разлічанае на два з паловай гады. Пра гэта паведамляе газета "Прессбол", афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, як нічога невядома і пра суму кантракту.

Учора Філіпенка правёў са сваёй новай камандай трэніроўку, на якой займаўся па індывідуальнай праграме.

Нагадаем, Ягору Філіпенку 26 гадоў. Ён — выхаванец мінскай "Змены". У барысаўскім БАТЭ — з 2005 года. У 2008-2011 гадах выступаў за маскоўскі "Спартак" і шэраг іншых расійскіх клубаў. З 2012-га Філіпенка зноў гуляў за БАТЭ. Летась яго прызналі найлепшым гульцом барысаўчан і найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.

Фота: ФК БАТЭ, табліца — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі