"Прессбол" назваў футбалістаў, якія парушылі дысцыпліну ў футбольнай зборнай

"Прессбол" назваў футбалістаў, якія парушылі дысцыпліну ў футбольнай зборнай

У эфіры Еўрарадыё 8 верасня галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе Ігар Крывушэнка заявіў, што некалькі гульцоў парушылі дысцыпліну. Гэта адбылося падчас падрыхтоўкі да адборачных матчаў чэмпіянатах свету з камандамі Люксембурга (0:1) і Швецыі (0:4). 

Як піша "Прессбол", дысцыпліну парушылі форвард мінскага "Дынама" Антон Сарока, нападнік "Шахцёра" Дзяніс Лапцеў і паўабаронца "Нёмана" Павел Савіцкі.

Па словах Крывушэнкі, парушальнікі яшчэ гуляюць у зборнай, але будуць адлічаныя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі