"Прессбол": Уладзіміра Беражкова пакінулі пад вартай яшчэ на два месяцы
13 кастрычніка скончыўся двухмесячны тэрмін з моманту затрымання менеджара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзіміра Беражкова. Згодна з законам, два месяцы — тэрмін, за які належыць закончыць папярэдняе расследаванне да пачатку крымінальнай справы.
Спартыўная газета "Прессбол" звярнулася ў аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта па каментар наконт "справы Беражкова". Начальнік аддзела Сяргей Кабаковіч пракаментаваў сітуацыю сцісла: "Следства працягваецца, мера стрымання пакінутая без зменаў".
Па звестках выдання, тэрмін знаходжання Беражкова пад вартай падоўжаны на два месяцы.
Нагадаем, што менеджара "Дынама-Мінск" падазраюць у прысабечванні грошай клуба і ўладкаванні на працу "мёртвых душ".