Прэзентацыя на Еўрарадыё: Песня "Джала" ад гурта J:Морс
Трэк натхніў баскетбалістаў “Цмокі-Мінск” і стаў іх неафіцыйным гімнам.
Як распавядае лідар J:Морс Уладзімір Пугач, на адным з канцэртаў песню “Джала” пачуў топ-мэнэджар беларускага баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск” Аляксандр Куль. Ён прапанаваў гурту выканаць кампазіцыю падчас гульні “Цмокі-Мінск — Нептунас”, якая прайшла ў Мінск-Арэне 20 кастрычніка.
“Каманда ўспрыняла песню як нешта падыходзячае для падтрымкі баявога духу падчас гульні, што не можа не радаваць! — кажа Пугач. — А нам заўжды прыемна, калі кагосьці натхняюць нашы песні”.
Песня “Джала” з’яўляецца своеасаблівым папярэднікам новага альбома J:Морс. Цяпер музыкі актыўна працуюць над яго запісам. Рэліз плануецца на 2014 год.