Прэзідэнт Кыргызстана адмовіўся ехаць на саміты ў Мінск
У прэс-службе кіраўніка кыргызскай дзяржавы не патлумачылі прычыну адсутнасці прэзідэнта Алмазбека Атамбаева ў беларускай сталіцы.
24-25 кастрычніка ў Мінску ў Палацы Незалежнасці пройдуць паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
24 кастрычніка ў Мінск прывязуць праекты па Еўразійскім эканамічным саюзе
Кыргызстан будзе прадстаўляць першы віцэ-прэм'ер Джаамарт Атарбаеў, паведамляе РІА "Новости". Іншыя кіраўнікі дзяржаваў СНД у Мінск прыедуць.
Нагадаем, восенню мінулага года афіцыйны Бішкек адклікаў свайго амбасадара ў Беларусі пасля скандалу з публікацыяй ў СМІ фотаздымкаў былога начальніка службы дзяржаховы Жаныша Бакіева. Брат зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева адпачываў у мінскай кавярні. Між іншым, ён аб'яўлены ў міжнародны вышук за здзейсненыя злачынствы. Сам Курманбек Бакіеў атрымаў у 2010-м прытулак у Беларусі. Улады нашай краіны неаднаразова адмаўлялі новым уладам Кыргызстана ў яго выдачы на радзіму.
У Мінску працягваюцца прэвентыўныя затрыманні апазіцыянераў
Фота — ria.ru