Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў узмацніць санкцыі супраць Беларусі

Гітанас Наўседа / Reuters
Гітанас Наўседа / Reuters

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікае ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі, піша агенцтва Delfi. На думку літоўскага прэзідэнта, "Беларусь у поўным аб'ёме ўдзельнічае ў гэтай вайне" і адпаведна нясе такую ж адказнасць, як і Расія, за наступствы вайны.

"Бачым перасоўванні ў Беларусі, якія даказваюць, што частку мабілізаваных вайскоўцаў накіроўваюць або збіраюцца паслаць ваяваць ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі", — патлумачыў ён свой пункт погляду.

З улікам актыўнага ўключэння Беларусі ў ваенныя дзеянні, Наўседа яшчэ раз заклікаў да ўзмацнення жорсткасці санкцый у дачыненні да рэжымаў Масквы і Мінска. На ягоную думку,"тыя санкцыі, якія мы ўжылі, ужо даюць вынік, і ў Расіі значна менш магчымасцяў фінансаваць гэтую вайну".

Але каб яшчэ больш звесці на нішто магчымасці працягваць вайну, "мы павінны перайсці да дзявятага пакета санкцый“, перакананы літоўскі прэзідэнт. Апошні (восьмы) пакет санкцый у дачыненні да Расіі ЕЗ прыняў у пачатку кастрычніка. Гэта быў адказ на правядзенне рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі