Прэзідэнт вярнуў пінскай прадпрымальніцы каля 6 тысяч долараў
Еўрарадыё вырашыла праверыць, ці лёгка дайсці простаму чалавеку са сваёй бядой у Канстытуцыйны суд і Адміністрацыю прэзідэнта З пінскай прадпрымальніцай Наталляй Мястоўскай здарылася грашовая непрыемнасць: 1 верасня 2008 года Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць прысудзіў ёй штраф у памеры 17 мільёнаў 555 тысяч рублёў. Прычынай стала тое, што яна своечасова не перааформіла ліцэнзію на новае прозвішча, якое ўзяла пасля таго, як выйшла замуж. Прычым вінаватымі ў гэтай “несвоечасовасці” прадпрымальніца лічыць мясцовых падаткавікоў.
Наталля Мястоўская: “Я прыходзіла да інспектараў 3 разы і пыталася пра тое, што можа быць, калі не памяняю ліцэнзію. Яны не ведалі самі! Казалі: “Ну, мяняйце”. Я кажу: “А што будзе, калі не памяняю? У мяне няма часу”. Яны кажуць, што максімум, калі што, будзе мінімальны штраф — 1 ці 2 базавыя. А калі ў сакавіку мяне праверылі, раптам высветлілася, што я лічуся “безліцэнзіёнкай” і ўвесь мой тавар падлягае канфіскацыі. А да гэтага яны нават не ведалі, якія могуць быць санкцыі”.
Звяртацца ў Адміністрацыю прадпрымальніцы раілі і самі падаткавыя інспектары, і суддзя, якая прысудзіла ёй звыш 17 мільёнаў штрафу. Але, кажа Наталля, веры ў справядлівасць было не шмат.
Наталля Мястоўская: “Дзесьці 50 на 50. Практыка ўсё ж паказвае, што і адмаўляюць. Не ўсім адмяняюць гэтыя штрафы”.
Прадпрымальніца атрымала ад Аляксандра Лукашэнкі "фінансавае памілаванне" і штраф ёй адмянілі.
Сакратарка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея сказала Еўрарадыё, што звяртацца да іх можна з любым пытаннем. Галоўнае — дакладна напісаць, чаго дамагаешся, і не скардзіцца на тое, што нават тут вырашыць не могуць.
Сакратарка Макея: “Вы ж не можаце паскардзіцца на надвор’е — нейкае юрыдычнае пытанне вас цікавіць. Калі ёсць нейкія парушэнні і вам неабходна вырашыць нейкае пытанне — пішыце. Але трэба дакладна і зразумела пра ўсё пісаць, прыкладаць нейкія копіі дакументаў. Усё, што тычыцца дадзенага пытання”.
Адказаць абяцаюць цягам месяца. Калі адказ вам не спадабаецца, то тады можна запісацца і на прыём да кагосьці з чыноўнікаў Адміністрацыі. Да каго — вырашаць ва Ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян.
Сакратарка Макея: “На прыём запісваюцца тыя, хто прайшоў усе інстанцыі неаднаразова. Тыя, з кім ужо працавалі і неабходна вусная размова па канкрэтным пытанні”.
Другая інстанцыя — Канстытуцыйны суд. Але, згодна з артыкулам 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, наўпрост туды звяртацца маюць права толькі прэзідэнт, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, сенатары Савета Рэспублікі, таксама прымаюцца заявы з Вярхоўнага суда, Вышэйшага гаспадарчага суда і Савета Міністраў. Як бачна, наўпроставы зварот грамадзян у КС не прадугледжваецца.
Але на пачатку чэрвеня стала вядома, што Канстытуцыйны суд разгледзеў адну такую “прыватную справу”. Маці былой студэнткі Мінскага медыцынскага каледжа звярнулася туды з заявай аб пераглядзе рашэння суда, які запатрабаваў спагнаць грошы з дзяўчыны за навучанне. Прычынай стала тое, што, адвучыўшыся на бюджэтным аддзяленні, яна не паехала працаваць па размеркаванні, а паступіла вучыцца далей ў медуніверсітэт Санкт-Пецярбурга.
Канстытуцыйны суд не толькі разглядзеў гэтае рашэнне, але і прапанаваў Савету Міністраў унесці змены ў сваю пастанову па пытанні кампенсацыі выдаткаў за навучанне.
Еўрарадыё таксама вырашыла звярнуцца ў суд вышэйшай інстанцыі. Сакратар Пятра Міклашэвіча, старшыні Канстытуцыйнага суда, не толькі сказаў, што звяртацца могуць усе і па любым пытанні, але і прадыктаваў адрас, на які дасылаць лісты.
Сакратар старшыні КС: “Абавязкова пішыце ў Канстытуцыйны суд! Адрас наш: 220016, горад Мінск, Карла Маркса, 32”.
І патлумачыў, чаму гэта можна зрабіць у абыход дэпутатаў, сенатараў і міністраў.
Сакратар старшыні КС: “Так, у прынцыпе Канстытуцыйны суд не выносіць рашэнняў па зваротах грамадзян. Але калі ідуць звароты і там насамрэч ёсць прававая праблема, то Канстытуцыйны суд адпаведным чынам рэагуе, уносіць прапановы ў кампетэнтныя органы аб скасаванні парушэнняў, якія бачныя”.
Паводле яго слоў, заява павінна быць разгледжана цягам 15 дзён. Аб прынятым рашэнні заяўніка праінфармуюць.
Праўда, у сітуацыі з Канстытуцыйным судом дрэнна тое, што яго рашэнні не прымаюцца адразу да выканання. У згаданым выпадку са студэнткай медкаледжа судовае рашэнне адменяць толькі тады, калі Саўмін унясе адпаведныя змены ў пастанову аб кампенсацыі выдаткаў за навучанне. Але прэс-сакратар прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага Аляксандр Цімашэнка сказаў Еўрарадыё, што нічога дакладнага па гэтым пытанні не ведае. А на сайце Саўміна сярод апошніх рашэнняў па гэтым пытанні нічога няма.
Фота: http://photo.bymedia.net/