Пры крушэнні Boeing 737 загінуў сын прэзідэнта Татарстана
Ірэк Мінніханаў зарэгістраваўся і прайшоў на борт самалёта Boeing 737, які разбіўся ўвечары 17 лістапада ў міжнародным аэрапорце Казані.
Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе рэспублікі. Інфармацыю пацвердзілі ў авіякампаніі "Татарстан", якой належаў лайнер.
На борце самалёта таксама быў кіраўнік УФСБ Татарстана Аляксандр Антонаў. Ён ляцеў у самалёце ў бізнэс-класе разам з Ірэкам Мінніханавым і таксама загінуў.
Нагадаем, што трагедыя адбылася ўчора ўвечары. Самалёт, які ляцеў з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, разбіўся пры заходзе на пасадку. На борце самалёта былі 44 пасажыры і шэсць чальцоў экіпажа, усе яны загінулі.
Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду тэрмінова сфармаваць камісію па расследаванні прычынаў трагедыі.
Паведамляецца, што да трагедыі самалёт выкарыстоўваўся ўжо 23 гады.