Пры крушэнні траўлера ў Ахоцкім моры загінулі больш за 50 чалавек
Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя.
У Ахоцкім моры, каля Камчаткі патануў вялікі аўтаномны маразільны траўлер "Далёкі Усход". Як інфармуе РБК, ратавальнікі дасталі з вады 54 целы загінулых. 63 маракоў удалося выратаваць.
Агулам на борце траўлера, паводле папярэдняй інфармацыі, маглі знаходзіцца 132 чалавекі.
Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя. Карабель патануў з-за паступлення вады ў машыннае аддзяленне. Адной з меркаваных прычын называюць празмернае ўздзеянне лёду на корпус траўлера.
У выратавальнай аперацыі ўдзельнічаюць 26 рыбалоўных караблёў.
Амаль палова маракоў, якія знаходзіліся на борце траўлера, былі не расійскімі грамадзянамі. У экіпажы былі грамадзяне Бірмы, Вануату, Латвіі ды Украіны.
Фота — ria.ru