Прычынай выбухаў у цягніках у Бураціі стала дыверсія

Па чыгунцы адбываліся пастаўкі боепрыпасаў, якія РФ атрымлівала ад КНДР (ілюстрацыйнае фота)

Па чыгунцы адбываліся пастаўкі боепрыпасаў, якія РФ атрымлівала ад КНДР (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Прычынай выбухаў у цягніках у Бураціі (РФ) стала дыверсія. Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле "тэракт", піша Baza.

Днямі невядомыя ўзарвалі грузавы цягнік на перагоне "Ітыкіт-Акусікан". Ён складаўся з 50 вагонаў (у тым ліку 41 цыстэрны з дызельным палівам і 3 цыстэрн з авіяцыйным палівам). Са слоў цягніковай брыгады, падчас праходжання Паўночнамуйскага чыгуначнага тунэлю на Байкала-Амурскай магістралі знялося напружанне, цягнік затармазіў. Пакуль члены брыгады высвятлялі, у чым справа, у тунэлі пачалося моцнае задымленне — брыгада замацавала цягнік і пакінула тунэль.

Па выніках выбуху 16-я цыстэрна з пачатку цягніка выгарэла, у двух цыстэрнаў (20-й і 22-й) у раёне зліву выявілі прабоіну. Пасля выбуху ўдалося вывезці 14 цыстэрнаў, але далейшая транспарціроўка пакуль немагчымая — выбух сур'ёзна пашкодзіў рэйкі, а паліва іх затапіла.

Пазней у гэтым жа раёне быў узарваны яшчэ адзін грузавы цягнік — рух цягнікоў арганізавалі па абыходным участку.  4 цыстэрны выгарэлі, яшчэ дзве былі пашкоджаныя агнём. Паводле папярэдніх звестак, паліва разлілося на плошчы 150 квадратных метраў.

Украінскія СМІ паведамлялі пра спецаперацыю СБУ, хаця афіцыйнага каментара ад украінскай спецслужбы не было. Менавіта па гэтай чыгунцы адбываліся пастаўкі боепрыпасаў, якія РФ атрымлівала ад КНДР і выкарыстоўвала на вайне ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі