Прыгожын абмацюкаў Шайгу і паказаў шэрагі загінулых "за дзень"
Яўген Прыгожын / @Prigozhin_hat
Кіраўнік прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер" Яўген Прыгожын ноччу апублікаваў відэа, у якім абмацюкаў міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава.
"Шайгу, Герасімаў, дзе, бл***, боепрыпасы?", — звярнуўся да ваеначальнікаў Прыгожын. Відэа ён запісаў на фоне целаў баевікоў "Вагнера", якія, з ягоных слоў, "загінулі толькі за сённяшні дзень".
"Вы сядзіце, пачвары, у дарагіх клубах. Вашы дзеці пруцца ад жыцця, здымаюць на YouTube ролікі. Вы думаеце, што вы гаспадары гэтага жыцця і маеце права распараджацца іх жыццямі", — сказаў Прыгожын. Паводле яго, калі б у яго было дастаткова боепрыпасаў, то загінулых было б у пяць разоў менш. А замест гэтага яго "добраахвотнікі" вымушаныя паміраць "за тое, каб вы жыравалі ў сваіх кабінетах з чырвоным дрэвам". Недахоп боепрыпасаў, паводле яго, складае 70%.
ПВК "Вагнер" удзельнічае ў баях за Бахмут. Гэты горад расіяне спрабуюць захапіць са жніўня 2022 года. У апошнія дні ўкраінскія вайскоўцы на гэтым участку фронту пачалі контратакаваць. "Апублікаваныя 3 траўня кадры з геолокацией паказваюць на тое, што ўкраінскія сілы, верагодна, контратакавалі на паўночны захад ад Курдзюмаўкі (14 км на паўднёвы-захад ад Бахмута) і дамагліся нязначных поспехаў у гэтым раёне", — гаворыцца ў свежым справаздачы Інстытута вывучэння вайны. Хоць эксперты мяркуюць, што гэтая контратака была хутчэй "лакальнай тактычнай аперацыяй".
Інтэрнэт без абмежаванняў: карыстайцеся Psiphon — бяспечным і бясплатным VPN-сэрвісам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.