Прыгожын сцвярджае, што расіяне працягваюць уцякаць з пазіцый каля Бахмута

Руіны Бахмута / ria.ru
Руіны Бахмута / ria.ru

Кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын сцвярджае, што расіяне працягваюць уцякаць з пазіцый каля Бахмута. З-за гэтага сітуацыя на флангах "вагнераўцаў" каля горада складваецца паводле "найгоршага сцэнару".

"Тыя тэрыторыі, якія крывёю і жыццямі нашых баявых таварышаў браліся шмат месяцаў, кожны дзень — праходзячы па дзясятках або сотнях метраў — сёння практычна без бою кідаюцца тымі, хто павінен утрымліваць нашы флангі",цытуе словы Прыгожына @bazabazon.

Украінскія крыніцы пацвярджаюць некаторыя поспехі ў наваколлі горада — на флангах украінскія войскі змаглі вызваліць некаторыя тэрыторыі, узяць палонных. Паколькі ў ПВК "Вагнер" вялікія страты, там пазіцыі займалі падраздзяленні расійскай арміі. 9 траўня Яўген Прыгожын ужо заяўляў, што адно з падраздзяленняў Узброеных сіл Расіі пакінула свае пазіцыі ў раёне Бахмута: "Збеглі ўсе і агалілі фронт шырынёй амаль два кіламетры і глыбінёй 500 метраў".

Аднак сітуацыя ў самім Бахмуце цяжкая — украінскае войска кантралюе невялікі раён на захадзе горада і працягвае адбіваць атакі "вагнераўцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі