Прыпыняе выхад газета "Белорусы и рынок"

"Белорусы и рынок" / belmarket.by
"Белорусы и рынок" / belmarket.by

Газета "Белорусы и рынок" прыпыняе выхад, даведалася Еўрарадыё ў рэдакцыі.

Выдання няма ў каталогу "Белпошты" на першую палову 2023 года. У гэты час газета не будзе выходзіць ні ў друкаваным выглядзе, ні ў электроннай пдф-версіі.

Недзяржаўная газета "Белорусы и рынок" была заснаваная ў снежні 1990 года. Апошнія гады выданне існавала ў фармаце штомесячніка. Газета здолела захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ.

У траўні дырэктар выдання Канстанцін Залатых трапіў за краты. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 

Беларускія ўлады заблакавалі сайт газеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі