Прызначаная дата суда па справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна

Прызначаная дата суда па справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна

Суд па справе журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна пачнецца 19 лютага ў 10:00 у Доме правасуддзя, паведамляе TUT.by. Раней з'яўляліся звесткі, быццам судзіць іх будуць у судзе Маскоўскага раёна.

Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна у разгалошванні медыцынскай таямніцы. Так следчыя кваліфікавалі публікацыю, у якой дакументальна даказвалася, што Раман Бандарэнка быў цвярозы, калі яго да смерці збілі. Гэты артыкул абвяргае заявы Следчага камітэта і Аляксандра Лукашэнкі, якія спрабавалі звесці забойства Бандарэнкі да п'янай бойкі.

Сваякі Бандарэнкі не выстаўлялі журналістцы і доктару ніякіх прэтэнзій за раскрыццё дыягназу. Тым не менш абаіх узялі пад варту і абвінавацілі ў крымінальным злачынстве.

Праверка па забойстве Рамана Бандарэнкі прыпыненая, яго сваякоў не прызналі пацярпелымі, таму ім не даюць магчымасці азнаёміцца з дакументамі.

Праваабаронцы прызналі Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі