Пуціла і Філіпенка не паляцелі ў Турцыю — праблемы з памежным кантролем
Дакладныя прычыны здарэння невядомыя.
Як паведамляе "Прессбол", у гульцоў нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Антона Пуцілы і Ягора Філіпенкі ўзніклі праблемы падчас праходжання памежнага кантроля і яны не паляцелі ў Турцыю чартарным рэйсам з камандай. Аднак усе пытанні ўжо вырашаныя. Пуціла і Філіпенка павінны далучыцца да зборнай сёння ўначы.
Нагадаем, 15 лістапада ў горадзе Анталья нацыянальная футбольная зборная Беларусі згуляе з камандай Албаніі, а 19 лістапада ў Мерсіне пройдзе таварыскі паядынак са зборнай Турцыі.
Фота — goals.by