Пуцін абмяркуе з Мясніковічам вызваленне расіян
Уладзімір Пуцін мае намер сам-насам са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам абмеркаваць вызваленне затрыманых у Беларусі расійскіх грамадзян.
Двое грамадзян Расіі з'яўляюцца абвінавачванымі па справе аб "масавых беспарадках" і знаходзяцца пад арыштам у Мінску.
"Мае калегі ставілі перад мной пытанне пра тое, што ўрад мае намер зрабіць для вызвалення затрыманых у Беларусі грамадзян РФ. Але пра гэта мы пагутарым з калегам пасля прэс-канферэнцыі", — сказаў сёння Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Маскве, перадае РІА "Новости".
"Але нейкіх заяваў, рэзалюцый і іншых дакументаў, наколькі мне вядома, расійскі парламент прымаць не збіраецца", — паведаміў Пуцін, верагодна, намякаючы на агучаную сёння рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі.