Пуцін анансаваў з'яўленне "дыверсантаў", якіх шукаюць у Вялікабрытаніі

Пуцін анансаваў з'яўленне "дыверсантаў", якіх шукаюць у Вялікабрытаніі

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што падазраваныя, якіх шукае Вялікабрытанія па справе аб атручванні Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, "грамадзянскія людзі". "Мы ведаем, хто яны такія, мы іх знайшлі, — цытуе словы Пуціна ria.ru. — Яны самі з'явяцца, самі ўсё раскажуць... Нічога там асабліва крымінальнага няма, запэўніваю вас".

На мінулым тыдні брытанская паліцыя агучыла імёны падазраваных у замаху на Скрыпалёў. Гэта — Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Але іх расійскія пашпарты наўрад ці сапраўдныя (спецслужбы Вялікабрытаніі нібыта ад свайго агента ўжо ведаюць сапраўдныя прозвішчы). Былі паказаныя фота і відэа перамяшчэння расіян у сакавіку 2018-га ў Лондане і Солсберы. Мяркуецца, што яны нанеслі атрутнае рэчыва "Навічок" на дзвярную ручку дома Скрыпаля, пасля чаго вярнуліся на радзіму.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што згаданыя асобы праходзяць службу ў Галоўным разведвальным упраўленні Генштабу Узброеных сіл РФ. Яна прыгразіла Расіі новымі санкцыямі.

Зусім магчыма, што Пятрова і Башырава спецыяльна "падставілі" пад відэакамеры, каб пасля скампраметаваць брытанскае следства. А акцыю насамрэч выканалі іншыя людзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі