Пуцін — пра рэпрэсіі: Ніякіх апраўданняў гэтым злачынствам быць не можа
30 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паўдзельнічаў у адкрыцці ў Маскве помніка ахвярам палітычных рэпрэсій у былым Савецкім Саюзе. Ён з’явіўся на скрыжаванні праспекта Акадэміка Сахарава з Садовым кальцом. У сваім выступе Пуцін назваў палітычныя рэпрэсіі ў СССР ударам па народу, які ў Расіі “адчуваецца дагэтуль”. Расійскі прэзідэнт адзначыў, што “ніякіх апраўданняў гэтым злачынствам быць не можа”. У той жа час ён заклікаў не забываць пра ахвяр, але не “зводзіць рахункі” і “не падштурхоўваць грамадства да небяспечнай рысы супрацьстаяння”.
“Цяпер важна для ўсіх нас абапірацца на каштоўнасці даверу і стабільнасці”, — сказаў Уладзімір Пуцін.
Фота: kremlin.ru