Кіраўнікі "Нармандскай чацвёркі" прыбываюць у Мінск
Першым прыляцеў Франсуа Аланд, самалёт кіраўніка Расіі таксама прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце.
Самалёт Уладзіміра Пуціна Airbus A319-115 CJ прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 17:24.
Сёння днём янчэ адзін самалёт спецыяльнага лётнага атрада "Расія" ТУ-214 з бартавым нумарам RA-64505 прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.Верагодна, гэтым рэйсам прыляцеў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў — яго візіт у Мінск таксама анансаваўся.
Кіраўнік Францыі Франсуа Аланд таксама прызямліўся ў Мінску. Ён прыляцеў самым першым. Толькі што стала вядома, што прызямліўся самалёт Ангелы Меркель.
Пётр Парашэнка ў 16:19 вылецеў з Кіева на самалёце Airbus A319-115X(CJ). Згодна з сайтам flightradar ён ужо падлятае да беларускай сталіцы.
Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску