Пуцін заклікаў расійскіх чыноўнікаў акуратна выказвацца на адрас Беларусі
Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін заклікаў расійскіх чыноўнікаў быць карэктнымі ў сваіх выказваннях на адрас Беларусі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс". На паседжанні прэзідыўма расійскага ўрада віцэ-прэм'ер Сяргей Сабянін заявіў, што беларускі бок залішне палітызуе пытанне паставак малака ў Расію ды робіць некарэктныя заявы, што ўскладняе перамовы.
У адказ Пуцін зазначыў, што крыўдаваць не трэба, а варта самім быць больш акуратнымі ў выказваннях. "Нават калі мы лічым, што мы маем рацыю, то трэба ведаць, што мы кажам і дзе мы кажам, і выяўляць стрыманасць", — падкрэсліў ён.