П'яная жанчына везла на машыне ў садок дваіх дзяцей

Учора раніцай супрацоўнікі ДАІ затрымалі жанчыну каля дзіцячага садка ў вёсцы Парэчча каля Гродна. Увагу інспектараў прыцягнула тое, як ехаў аўтамабіль "Сітраен-Ксары-Пікаса" — віляў з боку ў бок.



Акрамя кіроўцы і яе дзіцяці ў салоне знаходзілася яе сяброўка з іншым малалетнім дзіцем. У выдыханым вадзіцелем паветры было 1,99 праміле алкаголю. Жанчына расказала, што напярэдадні вечарам выпіла два літры піва.



Наяўнасць алкаголю перавысіла дапушчальную норму больш як у шэсць разоў, адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
 

У Гродне п'яны кіроўца вёз на машыне дзяўчынку ў дзіцячы садок (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі