П’яны брэстаўчанін “усталяваў расцяжку” ў кватэры цесця

Праваахоўнікі Брэсцкага аблвыканкама паведамляюць, што 28 чэрвеня а 02:00 дзяжурнаму аператару паступіла паведамленне з тэлефоннага нумара, усталяванага ў кватэры 35-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка. У паведамленні паведамлялася, што ў доме цесця мужчыны па вуліцы Мележа, усталяваная “расцяжка для здзяйснення выбуху”.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група РАУС, сапёрна-піратэхнічная група, супрацоўнікі МНС і хуткая. Сапёры са службова-вышуковым сабакам у ходзе агляду тэрыторыі, а таксама кватэры тэлефанаваўшага, выбуховых рэчываў не знайшлі. У той жа час з бліжэйшых дамоў прыйшлося эвакуяваць восем жыхароў, перадае interfax.by.

Мужчына, які тэлефанаваў, як высветлілася, знаходзіўся ў нецвярозым стане і быў затрыманы. Ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Брэстаўчаніну пагражае штраф, або арышт, або абмежаванне свабоды на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Фота: chaspik.spb.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі