Пётр Парашэнка: Адбыўся ўвод расійскіх войскаў ва Украіну

Прычынай Парашэнка назваў рэзкае абвастрэнне сітуацыі ў Данецкай вобласці, бо адбыўся ўвод расійскіх войскаў ва Украіну. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны. 

Акрамя таго, паведамляе прэс-служба Парашэнкі, Украіна тэрмінова ініцыюе скліканне пасяджэння Савета бяспекі ААН. Украіна таксама звяртаецца да сваіх еўрапейскіх партнёраў з заклікам сабраць надзвычайнае пасяджэнне Савета Еўрасаюза. 

Тым часам старшыня АБСЕ Швейцарыя склікала экстранае паседжанне савета АБСЕ ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Украіне. 

Напярэдадні вечарам СНБА Украіны паведаміў, што расійскія вайскоўцы захапілі горад Новаазоўск і шэраг населеных пунктаў — Новаазоўскага, Старабешаўскага і Амвросіеўскага раёнаў Данецкай вобласці. 

Фота — informator.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі