Пётр Парашэнка прынёс кветкі да помнікаў Жызнеўскаму і Нігаяну

Пётр Парашэнка прынёс кветкі да помнікаў Жызнеўскаму і Нігаяну

Пётр Парашэнка разам з жонкай Марынай ушанавалі памяць першых загінулых падчас Рэвалюцыі Годнасці — Міхаіла Жызнеўскага і Сяргея Нігаяна.

Яны наведалі помнікі загінулых Герояў Нябеснай Сотні і ўсклалі кветкі, а таксама ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Акрамя таго, сям'я Парашэнкаў запаліла знічы каля памятнага знаку Герояў НЯбеснай Сотні на вуліцы Грушэўскага.

У сваім фэйсбуку Парашэнка патлумачыў, што ў гадавіну смерці герояў будзе знаходзіцца ў Давосе на Сусветным эканамічным форуме.

Нагадаем, што 26-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў ад агнястрэльных раненняў 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага. У той жа дзень быў застрэлены 20-гадовы Сяргей Нігаян. Яны сталі першымі забітымі падчас Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі