Рабаў: Цяпер у Беларусі надвор'е, якое характэрна для канца сакавіка

Рабаў: Цяпер у Беларусі надвор'е, якое характэрна для канца сакавіка

У Беларусі ўсталявалася надвор'е, якое характэрна для канца сакавіка. Сярэдняя тэмпература паветра на 6-8 градусаў вышэй за норму. Пра гэта ў Facebook піша начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. Паводле яго слоў, такое надвор'е будзе ў апошнія дні зімы ды захаваецца ў першыя дні вясны. Яму спрыяюць цёплыя і вільготныя паветраныя масы, якія прыходзяць у нашу краіну з паўднёвага захаду Еўропы.

БЕЛТА дадае, што 28 лютага ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў (дождж магчымы толькі на паўночным усходзе). У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, у дзённыя гадзіны —— ад +4 да +10, у Брэсцкай вобласці — да +13 градусаў.

У далейшым на бягучым тыдні тэмпература паветра істотна не зменіцца. Штодня прагназуюцца ападкі — пераважна дажджы. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі