Рабочы і ПТВшнік падраблялі грошы

У Баранавічах упершыню выяўлены збыт падробленых 20-тысячных купюр. Да гэтага спрабавалі збыць толькі фальшывыя долары.


Як паведамілі ў аддзеле барацьбы з карупцыяй, купюры выявіліся ў выручцы крамаў і ў гульневым клубе “5 зорак”. Аператыўнікі кажуць, што грошы вырабленыя з дапамогай кампутарных тэхналогій.

Дзякуючы відэанагляду ў клубе, сілавікі высветлілі асобы, а пасля і затрымалі двух 18-гадовых жыхароў Баранавічаў у бары “Сёмае неба”, дзе яны таксама спрабавалі разлічыцца фальшыўкай. Адзін з парушальнікаў – рабочы, другі – навучэнец ПТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі