Работнікам навуковых арганізацый павысяць заробкі

Работнікам навуковых арганізацый павысяць заробкі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №467 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый", інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

Згодна з указам, тарыфныя аклады работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый вырастуць да 300%. Пры гэтым кіраўнікі навуковых арганізацыяў могуць павышаць работнікам заробкі да 200%, а больш за 200% — органы дзяржаўнага кіравання, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца бюджэтныя навуковыя арганізацыі, і Акадэмія навук.

Акрамя таго, указ размяжоўвае паўнамоцтвы дзяржорганаў, НАН Беларусі ва ўсталяванні галіновых стымулюючых выплат, пашырае правы кіраўнікоў навуковых арганізацый у рэгуляванні заробкаў работнікаў у залежнасці ад задач, якія яны вырашаюць. Таксама ўказ здымае абмежаванні ў памеры 40% фонду заработнай платы і эканоміі сродкаў, прадугледжаных на аплату працы, пры накіраванні іх на прэміраванне і ўсталяванне стымулюючых выплат работнікам за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі