Рада па СМІ зацікавілася распаўсюдам незалежных газет

На чарговым паседжанні Грамадскай кардынацыйнай рады ў сферы масавай інфармацыі разглядалася праблема распаўсюду друкаваных СМІ.
Як вядома, некалькі рэдакцыяў незалежных газет не могуць падпісаць дамовы з РУП "Белпошта" і арганізацыямі сістэмы "Саюздруку". Гэта пераважна рэгіянальныя выданні.

Як адзначае БЕЛТА, рада рэкамендавала кіраўніцтву дзяржаўных распаўсюднікаў і заснавальнікам "праблемных" газет і часопісаў сустрэцца для абмеркавання сітуацыі. Вынікі гэтых перамоваў будуць абмеркаваныя на адным з наступных паседжанняў рады.

Нагадаем, што Грамадская кардынацыйная рада ў сферы масавай інфармацыі была створаная ў кастрычніку 2008 года. У яе склад увайшлі 13 чалавек, старшыня — галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі