Рак усё часцей пачалі выяўляць у маладых людзей — WSJ

Колькасць ракавых хворых ва ўзросце да 50 гадоў рэзка вырасла ў Паўночнай Амерыцы, Заходняй Еўропе і Аўстраліі, ілюстрацыйнае фота

Колькасць ракавых хворых ва ўзросце да 50 гадоў рэзка вырасла ў Паўночнай Амерыцы, Заходняй Еўропе і Аўстраліі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Па ўсім свеце расце колькасць маладых пацыентаў, у якіх дыягнастуюць рак, піша Wall Street Journal. Выданне спасылаецца на даследаванне, якое было апублікавана ў профільным медыцынскім часопісе. Паводле гэтага даследавання, колькасць ракавых хворых ва ўзросце да 50 гадоў рэзка вырасла перш за ўсё ў Паўночнай Амерыцы, Заходняй Еўропе і Аўстраліі.

"Пацыенты становяцца маладзейшымі. Верагодна, справа ў нейкіх зменах навакольнага асяроддзя, нечым у нашай ежы, нашых леках ці нечым, што мы яшчэ не ідэнтыфікавалі", — кажа доктарка Андрэа Чэрчак. Яна кіруе праграмай для пацыентаў з раннімі праявамі раку страўнікава-кішачнага тракту ў анкалагічным цэнтры ў Нью-Ёрку. З ёй згаджаецца калега з Пенсільваніі, дырэктар мясцовай анкалагічнай праграмы Монік Гэры. "Мы бачым усё больш і больш маладых людзей, якія не адпавядаюць класічнаму вучэнню аб тым, што рак — гэта хвароба старэння", — кажа Гэры.

Медыкі мяркуюць, што адной з прычын такой тэндэнцыі сталі змены ладу жыцця. Людзі сталі менш рухацца і больш спажываць перапрацаваных прадуктаў, з'явіліся новыя таксіны, мікрапластык, атлусценне. Пры гэтым лекары настойваюць, што толькі атлусценне і лад жыцця не могуць цалкам растлумачыць сітуацыю. Бо многія маладыя пацыенты ў астатнім былі абсалютна здаровыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі