Раманчук: Еўрасаюз не дасць нам грошай, бо ён не крэдытная арганізацыя
Як паведаміў Еўрарадыё эканаміст Яраслаў Раманчук, крэдыт ад Еўрасаюза, які просіць Міністэрства фінансаў Беларусі, не ўратуе нашу краіну. На думку Раманчука, грошай ад Еўрасаюза Беларусь папросту не атрымае. Перш-наперш таму, што ЕС не выдае ніякіх крэдытаў:
Яраслаў Раманчук: “Я думаю што ўвогуле Еўрасаюз не дасць нам ніякага крэдыта, таму што ён не крэдытная арганізацыя. Як гавораць, гэта не “па адрасе” зварот. Калі хочаце браць крэдыты, то звяртайцеся ў банкі, у некія крэдытныя арганізацыі”.
Па словах эканаміста, беларускія ўлады і прадпрыемствы ўжо і так набралі шмат крэдытаў: толькі сёлета давядзецца аддаць каля 8 мільярдаў долараў. Адкуль узяць гэтыя грошы, ўлады не ведаюць, кажа Раманчук, таму і звяртаюцца паўсюль, дзе толькі можна.
Падрабязней — чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё