Раманчук: Візіт Ферэры-Вальднер прынясе карысць і ўладзе, і грамадству

Беніта Ферэра-Вальднер пасля сустрэч з прадстаўнікамі беларускай улады і апазіцыі падвяла вынікі візіту. У сваёй прамове еўракамісар нагадала, што Еўропа пабудаваная на духоўных вартасцях, якія і павінны стаць падмуркам супрацоўніцтва.
Беніта Ферэра-Вальднэр пасля сустрэч з прадстаўнікамі беларускай улады і апазіцыі падвяла вынікі візіту. У сваёй прамове еўракамісар нагадала, што Еўропа пабудаваная на духоўных вартасцях, якія і павінны стаць падмуркам супрацоўніцтва.

Як распавёў Еўрарадыё вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук, Ферэра-Вальднэр спынілася на тэме правоў чалавека ў Беларусі, свабодзе СМІ. Яна адзначыла, што грамадскую супольнасць трэба інтэграваць у дыялог, які вядзе Беларусь з Еўрасаюзам. Па яе словах, Еўропа мае магчымасць эканамічнага супрацоўніцтва, сумеснай выпрацоўкі праграм рэформ у Беларусі, таму што крызіс — гэта агульная бяда, і вельмі добра, калі ёсць магчымасць з ёй разам спраўляцца. На думку Раманчука, візіт прынёс добрыя вынікі, бо дзякуючы яму завязаўся дыялог.

Яраслаў Раманчук: “За гэта трэба чапляцца, гэта на карысць кожнаму — і беларускай уладзе, і беларускай грамадскай супольнасці, і беларускім прадпрыемствам. Нікому яшчэ супрацоўніцтва з Еўразвязам не перашкодзіла, а ў нас ёсць дзесяткі прыкладаў таго, што менавіта пасля цеснай супрацы, падпісання дамоў аб вольным гандлі, інтэграцыі ў Еўрасаюз дабрабыт людзей і якасць працы прадпрыемстваў узрасла вельмі сур’ёзна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі