Расія будзе дазваляць імпарт малака з Беларусі па кожным прадпрыемстве асобна
Па спрэчных пытаннях наконт імпарту малака і малочных прадуктаў з Беларусі Расія будзе прымаць рашэнні па кожным прадпрыемстве асобна. Пра гэта заявіў расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў пасля пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване, інфармуе БЕЛТА.
"Ад сектаральных рашэнняў мы сыходзім, але яны замяшчаюцца рашэннямі на ўзроўні кампаній", — патлумачыў кіраўнік расійскага ўрада, каментуючы спрэчкі наконт расійскіх забаронаў на пастаўку малочнай прадукцыі з Беларусі.
Мядзведзеў дадаў, што па кожнай кампаніі будзе праведзены пільны аналіз. Ён падкрэсліў, што адпаведныя даручэнні ўжо атрымалі кіраўнік Мінсельгаса РФ Дзмітрый Патрушаў і кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.