Расія нанесла ўдары па аб’ектах у Сірыі з падводнай лодкі (відэа)

Расія нанесла ўдары па аб’ектах у Сірыі з падводнай лодкі (відэа)

Расія ўпершыню з пачатку аперацыі ў Сірыі нанесла ракетны ўдар па пазіцыях “Ісламскай дзяржавы” з падводнай лодкі, заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Паводле яго словаў, крылатыя ракеты “Калібр” запусціла субмарына “Растоў-на-Доне”, якая знаходзіцца у Міжземным моры.

Мэтамі удараў былі два буйныя пункты тэрарыстаў на тэрыторыі Ракі. Згодна з інфармацыяй абароннага ведамства, расіяне нанеслі істотны ўрон па складах з боепрыпасамі, заводу па вырабе мінаў і “нафтавай інфраструктуры”.

Крылатыя ракеты “Калібр” ужо выкарыстоўваліся супраць джыхадыстаў ў правінцыі Рака: ўдар быў нанесены ў кастрычніку Каспійскай флатыліяй, паведамляе расійская служба ВВС.

Фота: politikus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі